mythology.by – адкрыты мікс-праект, які рэалізуецца ў некалькіх мала звязаных абласцях. Гэтыя вобласці аб’ядноўваюць два агульных звяна – сучаснае мастацтва і гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.
У аснове праекта mythology.by ляжыць выкарыстанне міфалагічных персанажаў, якія сустракаюцца ў старых ўсходне-еўрапейскіх казках, легендах і міфах. Выкарыстанне персанажаў дазваляе мінімізаваць этап прыдумляння вобразаў, характараў, а таксама іх выгляду, бо яны добра апісаны і маюць дакладнае 2D графічнае прадстаўленне, зробленае на аснове іх фізічных апісанняў. Пры гэтым 2D графіка гэтых персанажаў зроблена на высокім мастацкім узроўні.
Беларуская міфалогія ўваходзіць у агульнаславянскую сям’ю міфалогій. Міфалогія Беларусі вывучана даволі слаба, ёсць дэфіцыт аб’ектыўных пісьмовых крыніц. Мэтай нашага праекта з’яўляецца папулярызацыя беларускай міфалогіі, яе вывучэнне і распаўсюджванне інфармацыі.
На сённяшні дзень вядома каля 500 міфалагічных персанажаў, каля 150 з іх даволі падрабязна апісаны ў розных крыніцах, для 100 персанажаў ёсць графічныя выявы, 15 з іх ужо маюць аб’ёмнае прадстаўленне ў выглядзе роставых скульптур.