Аржавень

Нейтральны персанаж

ДАВАЙЦЕ ЗНАЁМІЦЦА

Мяне завуць Аржавень. Я жыву на балоце з іржавымі плямамі на паверхні з-за растворанай у ім жалезнай руды. Знешне я брудна-руды, тоўсты, з тонкімі, як сцябліна, нагамі, увесь пакрыты іржавымі прыліпамі.

Часам маёй здабычай можа стаць рэдкая жывёла, што трапіла ў маё багна, альбо начны п’яніца, які выпадкова заблукаў у маей мясціны.

Я больш спакойны, чым багнік і балотнік. Мяне не трывожаць людзі (бо зямля ў такіх балотах неўрадлівая), летам я не высыхаю, і таму жыву бестурботна, абрастаючы ліпучымі слаямі, падтрымліваючы каламуць у аржавені. Нават узімку брудна-іржавыя плямы такога балота бачныя праз пласт снегу і льду.

Відэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука