Дабрахожы

добры персанаж

ДАВАЙЦЕ ЗНАЁМІЦЦА

Прывітанне, я Дабрахожы. Я спалучаю ў сабе рысы, уласцівыя Дамавіку, Лесавіку, Палевіку, Хлеўніку. Звяртаючыся да мяне, звычайна пералічваюць усе мае ўвасабленні: “Прашу я цябе, хазяіна дваравога, палявога, устрэшнага, падарожнага”.

Я жыву ў двары. Калі гаспадары добрыя, то я ім з’явіцца магу. Я ростам магу быць малы, а магу і вялікім быць, але знешне з гаспадаром на адзін твар. Мяне нельга крыўдзіць. А яшчэ я люблю, калі дзеці на двары гуляюць. Тады я буду за імі сачыць, гуляць з малымі.

Я магу пра будучыню распавесьці, толькі не кожны мяне зразумее.

видэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука