Дамавік

Добры персанаж

Давайце знаёміцца

Людзі  ведаюць мяне як Дамавіка – хатняга духа, гаспадара, заступніка хаты, які забяспечвае нармальнае жыццё сям’і, здароўе людзей і жывёл, урадлівасць.

Мы Дамавікі – добрыя жывем у хаце.

У кожнага Дамавіка ёсць Дамавуха. Як людзі, мы заўсёды жывем разам. Мы падобныя на маленькіх чалавечкаў, але мы ніколі не паказваемся людзям на вочы.

Знешне мы падобныя на гаспадароў хаты. Мы, як і людзі, ямо, п’ем, радуемся, нараджаемся і паміраем.

Мы, Дамавікі, ахоўваем дом, клапоцімся аб хатняй утульнасці і ачагу. Мы маем свой характар ​​і можам караць крыклівых і неакуратных гаспадароў дома (напрыклад, можам пераносіць і хаваць рэчы, каб гаспадары адцягнуліся ад сварак і пачалі іх шукаць).

Калі будуюць новы дом, каб задобрыць нас, пад куты насыпаюць зерне. Калі гаспадыня забывае пакінуць мне прысмакі, я магу пакрыўдзіцца і перастаць дапамагаць гаспадарам хаты, і тады ўсё пойдзе наперакос: знікне жаданне працаваць, пахіснецца гаспадарка, апануюць хваробы і нястачы.

Відэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука

ГАЛЕРЭЯ Дамавіка

1 of 6

скульптура А. Шыпіцы