Дамавуха

Добры персанаж

Давайце знаёміцца

Мяне клічуць Дамавуха. Я нізенькая, тоўсценькая, нібыта дзежачка. Я падтрымліваю парадак і лад у хаце добрай гаспадыні, дапамагаю ёй у розных гаспадарчых справах, гляджу дзяцей, даю ім чароўныя лекі, калі тыя вельмі хворыя. З маёй дапамогай дзеці хутка здаравеюць.

Нядбалых і неахайных гаспадыняў я, чысценькая і акуратненькая, вельмі не люблю і таму часта помшчу ім, падкідваючы ў прыгатаваную такой гаспадыняю страву свірэпкі.

Любімай маёй страваю з’яўляецца вараная бульба з малаком або квасам. Ем я не надта многа, хоць пільная на вока гаспадыня раніцою падмячае, што ў чыгунку на некалькі бульбін стала меней і малака ў збанку паніжэла.

У мяне ёсць муж – Дамавік. Мы жывем разам як людзі і клапоцімся адзін пра аднаго.

Відэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука

ГАЛЕРЭЯ Дамавухі

1 of 6

скульптура А. Шыпіцы