Дзедка

Добры персанаж

Давайце знаёміцца

Я – Дзедка, лічуся спадарожнікам багацця і дабрабыту. Я пажылы мужчына з вогненна-чырвонымі вачыма і доўгай чырвонай барадой.

Я блукаю па дарогах і палях, апрануты ў жабрацкае адзенне, з торбай на плячы. У мяне старая вопратка, дзіравы капялюш, анучы на нагах.

Я адорваю тых людзей, каго сустракаю на сваім шляху. Калі мяне сустрэне бедны чалавек, то, перад тым як заўважыць мяне, чалавек засынае. Пакуль той спіць, я адорваю бедняка грашыма.

Калі ж мяне сустрэне багаты, але няшчасны чалавек, то я паказваю яму ў сне, што трэба зрабіць, каб стаць шчаслівым. Я заўсёды з’яўляюся там, дзе закапаны скарб.

Людзі мяне не бачаць, а толькі заўважаюць мае чырвоныя як агні вочы. Хто заўважыць такія агні, можа смела ісці на іх — там будзе закапаны скарб або ляжыць мяшочак з грашыма.

Відэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука

ГАЛЕРЭЯ Дзедкі

1 of 6

скульптура А. Шыпіцы