Выстава. Касцюковічы – mythology.by

17.04.2019 - 31.05.2019

Касцюковічы, вул. Ленінская, 21

"СТАРЫЯ ГЕРОІ - НОВЫ СВЕТ. ГЕРОІ БЕЛАРУСКІХ КАЗАК, МІФАЎ І ЛЕГЕНД"

У  красавіку – траўні 2019 года ў «Касцюковіцкім краязнаўчым музеі» адбудзецца выстава «Старыя героі – новы свет. Героі беларускіх казак, міфаў і легенд ».
На выставе будзе прадстаўлена калекцыя роставых скульптур беларускіх міфалагічных персанажаў, якая ўжо пабывала ў многіх гарадах Беларусі.

На выставе наведвальнікам прадставіцца магчымасць зазірнуць за грань рэальнага свету. З дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift наведвальнікі сустрэнуцца з ажывелымі персанажамі беларускіх казак, міфаў і легенд Беларусі.