Ліса

Добры персанаж

Давайце знаёміцца

Ліса, лісічка, рыжая, Патрыкееўна, кума – так завуць мяне людзі. Яны лічаць мяне яркім жаночым вобразам у жывёльным свеце, лічаць  спадарожніцай і увасабленнем Макошы – багіні лёсу і ўраджаю.

Славяне шануюць мяне за хітрасць, выкрутлівасць і кемлівасць, клічуць ласкава кумой і сястрыцай.

За рыжы колер мяне параўноўваюць з агнём, а яшчэ з навальнічнай хмарай з-за бурага адцення футра.

Але з маім вобразам таксама звязваюць і зімовую сцюжу, хваробы і немачы, выкліканыя холадам. Гэтым сваяцтвам я абавязаная Марэ, багіні зімы.

Відэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука

ГАЛЕРЭЯ Лісы

1 of 6

скульптура А. Шыпіцы