10.02.17 - 09.04.17
Гомель, плошча Леніна, 4
"Жэўжык, Ёўнік і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд"
10 лютага 2017 года ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” адбылося адкрыццё выставы “Жэўжык, Ёўнік і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд”.
На выставе была прадстаўлена калекцыя роставых скульптур беларускіх міфалагічных персанажаў, выкананых па ўнікальнай аўтарскай тэхніцы скульптарам Антонам Шыпіцай на аснове графічных малюнкаў Валерыя Славука.
Таксама ў рамках мерапрыемстваў, якія праходзілі ў перыяд работы выставы, наведвальнікам прадставілася магчымасць зазірнуць за грань рэальнага свету. З дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift наведвальнікі сустрэліся з персанажамі беларускіх казак, міфаў і легенд Беларусі.