Выстава. Гродна – mythology.by

15.09.17 - 12.11.17

ГРОДНа, вуліца Замкавая, 16

"Героі беларускіх казак, міфаў і легенд".

15 верасня 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адбылося адкрыццё выставы “Героі беларускіх казак, міфаў і легенд”.

На выставе была прадстаўлена калекцыя роставых скульптур беларускіх міфалагічных персанажаў, выкананых па ўнікальнай аўтарскай тэхніцы скульптарам Антонам Шыпіцай на аснове графічных малюнкаў Валерыя Славука.

Таксама ў рамках мерапрыемстваў, якія праходзілі ў перыяд работы выставы, наведвальнікам прадставілася магчымасць зазірнуць за грань рэальнага свету. З дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift наведвальнікі сустрэліся з персанажамі беларускіх казак, міфаў і легенд Беларусі.