Выстава. Івацэвічы – mythology.by

01.05.17 - 01.06.17

Івацэвічы, вуліца Паштовая, 7

"Жэўжык, Ёўнік і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд"

1 мая 2017 года ў дзяржаўнай установе культуры “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” адбылося адкрыццё выстаўкі “Жэўжык, Ёўнік і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд”.

На выставе была прадстаўлена калекцыя роставых скульптур беларускіх міфалагічных персанажаў, выкананых па ўнікальнай аўтарскай тэхніцы скульптарам Антонам Шыпіцай на аснове графічных малюнкаў Валерыя Славука.

Таксама ў рамках мерапрыемстваў, якія праходзілі ў перыяд работы выставы, наведвальнікам прадставілася магчымасць зазірнуць за грань рэальнага свету. З дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift наведвальнікі сустрэліся з персанажамі беларускіх казак, міфаў і легенд Беларусі.

Наша выстава працягне падарожжа па Беларусі, з 07 чэрвеня 2017 па 29 лiпеня 2017 выставу сустрэнуць у “паўночнай сталіцы” Беларусі – Віцебску.

Івацэвічы, 2017