Лазавік

Добры персанаж

Давайце знаёміцца

Я лясны бог і жыву ў лазе. Знешне я старэнькі карлік, не больш за пазногаць, з адным вокам на твары, з барадой у аршын, цягаю з сабою доўгую пугу ў сем сажняў.

Жыву у маленькай хатцы сярод лазы, у атачэнні балот. Хатка без дзвярэй і вокнаў, з адтулінай у страсе. Калі чалавек захоча наблізіцца да маей хаты, я буду аддаляцца. Калі я блукаю па балоце, маё вока ззяе, як агенчык.

Я гіну, калі мае балоты асушваюць. Сваёй пугай я ганяю па лазе дробных, шкодных і шумных Лознікаў.

Калі чалавек трапляе у багну і пачынае тануць, то яму дапамагаю я. Магу таксама схаваць чалавека ад дажджу, а магу і пажартаваць над людзьмі, але тыя на мяне не злуюцца, бо я часта дапамагаю ім.

Відэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука

ГАЛЕРЭЯ Лазавіка

1 of 6

скульптура А. Шыпіцы