Выстава. Любань – mythology.by

20.01.18 - 11.03.18

Любань, вуліца Леніна, 17

"Зюзя, Жеўжик і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд"

Наша выстава прыехала ў Любань. Афіцыйнае адкрыццё выставы адбылася 20 студзеня 2018 года.

У Любань мы прывезлі калекцыю роставых скульптур міфалагічных персанажаў Беларусі. У 2018 годзе калекцыю папоўнілі новыя экспанаты і мы былі рады прадставіць іх у Музеі народнай славы.

Наведвальнікі выставы не толькі ўбачылі скульптуры герояў і графічныя ілюстрацыі, але таксама атрымалі магчымасць пагрузіцца ў таямнічы свет беларускай міфалогіі, перажыць неверагоднае падарожжа па таемных кутках віртуальнай рэальнасці праекта з дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift.
А наша выстава працягвае сваё падарожжа і едзе ў горад Петрыкаў.

Любань, 2018