ілюстрацыя В. Славука

Мароз
добры персанаж
ДАВАЙЦЕ ЗНАЁМІЦЦА
Я сімвалізую зімовы холад, я – персанаж народных апавяданняў, легенд, сезонных рытуалаў і казак.
Я падобны на старога сівога чалавека маленькага росту, і ў мяне сіні ці чырвоны як бурак нос. Мае валасы і доўгая белая барада пакрыты інеем. Я нашу грубы цяжкі кафтан, зроблены са снегу, валёнкі і рукавіцы.
Я маю чароўную ўладу і магу ўплываць на стан прыроды. Людзі мяркуюць, што я сімвал парадку, справядлівасці і сур’ёзнасці.
Але калі я з’яўляюся ў канцы вясны, у пачатку восені, ці нават летам – людзі кажуць, што мяне паслалі ведзьмы або чараўнікі.
