Выстава. Петрыкаў – mythology.by

01.03.18 - 30.04.18

ПЕТРЫКАЎ, вул. Гагарина, 20

"Зюзя, Жеўжик і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд"

У дзяржаўнай установе культуры “Гісторыка-краязнаўчы музей” горада Петрыкава адкрылася ўнікальная па сваім змесце выстава міфалагічных персанажаў Беларусі.
Экспазіцыя адкрылася 1 сакавіка 2018 года ў выставачнай зале музея.

На выставе “Зюзя, Жевжик і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд” была прадстаўлена калекцыя роставых скульптур персанажаў беларускай міфалогіі, графічныя выявы.

Асаблівасцю выставы стала квэст-гульня з выкарыстаннем магчымасцяў віртуальнай рэальнасці. Персанажаў беларускай міфалогіі можна было ўбачыць амаль ужывую. Такая выстава стала сапраўднай падзеяй для невялікага горада і прыцягнула ўвагу наведвальнікаў ўсіх узростаў.