ілюстрацыя В. Славука

Шатан
дрэнны персанаж
Давайце знаёміцца
Я Шатан, я не нясу зла, але і ня слаўлюся ніякімі добрымі справамі. Людзі ведаюць мяне як істоту, вядучую зусім бесталковы лад жыцця.
Карысці ад мяне ніякай. Я магу цэлымі днямі хадзіць па дарогах, палях, лясах, не робячы нічога карыснага.
Характар ў мяне кепскі. Паміж сабой мы не кантактуем, а ў выпадку бяды не прыходзім адзін аднаму на дапамогу.
Усе Шатаны паляць смуродны тытунь і гыркаюць адзін на аднаго. Ні ўсмешкі, ні добрага слова ад нас не чакайце. Адна толькі панурая буркатня.
Мы заўсёды адцягваем іншых ад працы. Мы можам прычапіцца да чалавека і схіляць яго да такога ж дурнога бадзяння.
Злыя міфалагічныя персанажы (напрыклад, Ведзьма) дражняць нас, Шатаноў. Так як мы яшчэ і баязлівыя істоты — мы хаваемся або ўцякаем ад сваіх крыўдзіцеляў.
Здараецца, што мы гінем ад свавольства і нападаў злых духаў і істот. Калі мы стамляемся ад пастаяннага хаджэння, мы часам плятем лапці і робім сабе кіі. Лапці хутка сціраюцца, а кіі ламаюцца ад пастаянна бескарыснага бадзяння.
