ілюстрацыя В. Славука
Валасень
дрэнны персанаж
ДАВАЙЦЕ ЗНАЁМІЦЦА
Я Валасень – хатнi дух, ў начы я трывожу i пужаю людзей у сне.
Я маю выгляд невялікай істоты, што ходзiць выпрастаўшыся, з цёмнай густой доўгай поўсцю.
У мяне вялікія сяміпальцыя рукі з доўгімі пазногцямі. Мужчын я драпаю кіпцюрамі па твары, казычу ім нос. Жанчын і дзяўчат я хапаю за грудзі, а то і навальваюся на іх усім калматым целам, кудлачу ім валасы. Дзяцей я таксама пужаю, казычу пяткі.
