Illustrations

Валерый Славук

art

creative

ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ МАСТАЦТВАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ. ГРАФІК.

1977

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут

З 1981

Член Беларускага Саюза Мастакоў.

Графік. Асноўныя тэхнікі – малюнак пяром і афорт. Работает ў галіне кніжнай і станковай графікі. Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў (прафесар кафедры графікі). Творы Валерыя Славука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага Саюза Мастакоў, у прыватных калекцыях, музеях Аўстрыі, Італіі, Германіі

2008

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “Лепшы ілюстратар года”, лаўрэат прэміі “Залаты фаліянт” у намінацыі “Лепшы майстар” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2008”

2009

Уладальнік дыплома Рэспубліканскага конкурсу “Мастак і кніга” у намінацыі “Лепшы мастак”

2009

Член мастацкага савета Міністэрства інфармацыі; член журы Рэспубліканскага конкурсу “Мастак і кніга”

2010

Уладальнік дыплома I ступені Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі”

2010

Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны і медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” Беларускага Саюза Мастакоў

Кастрычнік 2015

Валерыю Пятровічу Славука было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”

Валерый Славук (род.1947). Беларускі мастак-ілюстратар. Нарадзіўся ў Віцебскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў вядомага беларускага графіка – Васіля Шаранговіча. Працуе пераважна ў галіне кніжнай графікі. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным Мастацкім Музеі, фондах Беларускага Саюза Мастакоў, у прыватных калекцыях, музеях Аўстрыі, Італіі, Германіі. Адной з галоўных тэм у творчасці мастака стала беларуская і славянская міфалогія.

2017

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай школы станковай і кніжнай графікі, правядзенне выставы “Планета Славук”, персанальных выстаў у Мінску і рэгіёнах Беларусі

Красавік 2017

Выстава-віншаванне да 70-годдзя мастака (Галерэя “Ракурс”, г. Мінск)

Снежань 2017

Выстава-віншаванне да 70-годдзя мастака (Галерэя “Акадэмія”, г. Мінск)

Валерый Славук

1947, Мінск, Беларусь

Валерый Славук (род.1947). Беларускі мастак-ілюстратар. Нарадзіўся ў Віцебскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў вядомага беларускага графіка – Васіля Шаранговіча.

Працуе пераважна ў галіне кніжнай графікі. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным Мастацкім Музеі, фондах Беларускага Саюза Мастакоў, у прыватных калекцыях, музеях Аўстрыі, Італіі, Германіі.

Адной з галоўных тэм у творчасці мастака стала беларуская і славянская міфалогія.

аб ілюстратары