Выстава. Віцебск – mythology.by

07.06.17 - 29.07.17

ВІЦЕБСК, вуліца Леніна, 36

"Зюзя, Жеўжик і іншыя героі беларускіх казак, міфаў і легенд"

З 07 чэрвеня 2017 па 29 лiпеня 2017 выставу сустрэлі ў “паўночнай сталіцы” Беларусі – Віцебску ў установе культуры “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”.

На выставе была прадстаўлена калекцыя роставых скульптур беларускіх міфалагічных персанажаў, якая ўжо пабывала ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Івацэвічах. На выставу ў Віцебск прывезлі ўжо большую колькасць скульптур. Калекцыю папоўніла скульптура Зюзі.

На выставе наведвальнікам прадставілася магчымасць зазірнуць за грань рэальнага свету. З дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift наведвальнікі сустрэліся з персанажамі беларускіх казак, міфаў і легенд Беларусі.