Ёўнік

Добры персанаж

Давайце знаёміцца

Прывітанне, я Ёўнік. Знешне я чорны ад сажы з палаючыма вачыма. Жыву я ў куце ёўні, на сушні, на рагу печы. Увесь час я сяджу на сваім месцы, рэдка падыходжу да акна, каб выкашляць попел і сажу. Яшчэ радзей я пакідаю ёўню, каб паглядзець на малацьбу, аглядзець ток, склады снапоў, накіраваць ці адхіліць вецер для веяння збожжа.

Я ахоўваю ёўню і хлеб ад усялякай бяды; турбуюся, каб правільна палілася сушыльная печ, пасылаю патрэбны для веяння скразняк, замятаю гумно, вею зерне. Вельмі не падабаецца мне, калі ў ёўню заходзяць непатрэбныя там людзі, такіх людзей палохаю, з’яўляючыся ў розных месцах ёўні.

Раззлаваны за нешта на людзей, я магу кідаць снапы ў агонь і нават спаліць ёўню. Людзі імкнуцца задобрыць мяне, каб я не нанёс ніякай шкоды. Для гэтага перад пачаткам сушкі ў агонь кідаюць першы сноп збожжа і пакідаюць ў ёўні сноп, калі малацьба заканчваецца.

Жывучы побач з печкай, я не баюся звычайнага агню. Я спакойна магу глядзець на пажар у ёўні і жыць на абгарэлым бервяне пасля пажару, пакуль не адбудавалася новая ёўня. Але ад удару маланкі і далейшага пажару магу загінуць.

Відэа аб персанажу

ілюстрацыя В. Славука

ГАЛЕРЭЯ Ёўніка

1 of 6

скульптура А. Шіпіцы