ілюстрацыя В. Славука

Жэўжык
Добры персанаж
Давайце знаёміцца
Я добры заступнік рэк і азёр. Знешне я худы дзедка невялікага росту, з доўгай чырвонай барадой, доўгай шыяй, маленькай галавой, з доўгімі, але маленькімі рукамі, доўгімі пальцамі і тонкімі нагамі. Пры гэтым, я неверагодна моцны і спрытны.
Я жыву на дне самага глыбокага возера. Днём я плаваю пад вадой, а ноччу няспешна аб’язджаю свае ўладанні на лодцы, разганяючы пікай хвалі. Я магу адной рукой выцягнуць лодку з вады і выратаваць людзей, якія апынуліся ў небяспецы на вадзе. Для людзей я застаюся нябачным, бо плаваю па роўнядзі рэк і азёр на нябачным чаўне.
Я магу не толькі выратаваць чалавека з вады, я ў сілах утаймаваць вецер і нават навальніцу. Мне падпарадкоўваюцца ўсе вадзяныя духі, у тым ліку Лазавік.
