ілюстрацыя В. Славука

Жыцень
Добры персанаж
Давайце знаёміцца
Я жыву ў палях і спрыяю росту і выспяванню збажыны. Людзі называюць мяне богам урадлівасці і восені. Знешне я нізкарослы, сталы, худы, з ускудлачанымi валасамi. Асаблівасць майго выгляду – тры вокi (адно на патылiцы).
Я забяспечваю ураджай зерня, збіраю каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і перанашу іх на поле руплівай жняі. У вынiку на першай нiве на наступны год усё прападзе, а на другой можна чакаць вялiкага ўраджаю. Тое ж здараецца i на агародах. Убачыўшы каго-небудзь з гаспадароў, я падыходжу да яго i пагражаю пальцам, што ў будучым абяцае неўраджай.
Мяне паважаюць таксама як духа багацця і дабрабыту.
Я клапатлiвы i заўсёды нябачна прысутнiчаю пры восеньскай сяўбе. Ходзячы па полi, я сурова ўзiраюся пад ногi, утоптваю зерне, каб нiводнае не прапала i каб яно хутчэй апладнiлася зямнымi сокамi.
