ілюстрацыя В. Славука

Зюзя
Добры персанаж
Давайце знаёміцца
Прывітанне, я Зюзя – бог зімы. Знешне я стары, з белымі, як снег, валасамі і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты; увесь у белай цёплай вопратцы; ногі ў мяне босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ нашу жалезную булаву.
Большую частку зімы праводжу у лесе. Часам я заходжу у вёску па розных прычынах: ці для таго, каб папярэдзіць сялян пра жорсткую лютую зіму на будучы год, ці затым, каб дапамагчы каму-небудзь; напрыклад, вызваліць ад холаду няшчасную бедную сям’ю ці проста для таго, каб наесціся куцці.
Раззлаваўшыся на людзей, звычайна я стукаю сваёй булавой у які-небудзь пень і гэтым магутным ударам раблю такі пераварот, такую ломку па ўсёй зямлі, што зямля, а часам і дамы трэскаюцца.
Пра мяне людзі прыдумалі прымаўкі: “Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце…”, “Зюзя на дварэ – куцця на стале”.
